Главная arrow История arrow Об истории медицины Бобруйщины
Задайте свой вопрос здесь
Что Вы знаете о вакцинации?
Информация
Наши телефоны

Регистратура:
(8 0225) 72-11-88

для справок:
(8 0225) 72-12-75
(8 0225) 72-12-77
(8 0225) 72-12-80

УЗ "Бобруйская центральная больница"

Телефон горячей линии

(8 0225) 72-70-00

режим работы:  в рабочие дни с 8.00 до 17.00,
обед - 13.00-14.00

Подробнее »

Об истории медицины Бобруйщины

Печать

Пасля вызвалення Бабруйшчыны ад белапалякаў органы савецкай улады звярнулі ўвагу на медыцынскае абслугоўванне насельніцтва.

    У 1920 г. у Глушы адкрыўся фельчарскі пункт, праз 4 гады рэарганізаваны ва ўрачэбную амбулаторыю. Сельскай бальніцай стала і Туркоўская ўрачэбная амбулаторыя. У 1923 г. у Цялушы адкрыты фельчарскі пункт, які праз тры гады стаў бальніцай на 15 ложкаў, а ў 1926 г. пры ёй было адкрыта радзільнае аддзялянне. Бальніца на 15 ложкаў была адкрыта ў пас. Глуша.

    У 30-я гады ХХ ст. з лячэбна-прафілактычных устаноў дзейнічала 2 бальніцы : Цялушская і Качэрыцкая, 4 урачэбна-амбулаторныя ўчасткі, 6 урачэбных пунктаў : Камінтэрнаўскі, Любоніцкі, Туркоўскі, Гарадзецкі, Брожскі, Добоснянскі і 5 фельчарскіх пунктаў : Казуліцкі, Жыліцкі, Дурыніцкі, Кісялевіцкі, Ясеньскі. У раёне працавала 11 урачоў, 20 фельчараў, 16 акушэрак і столькі ж медсясцёр.


    Пасля вайны адкрываліся бальніцы, амбулаторыі, фельчарска-акушэрскія пункты, ствараліся санітарныя дружыны.

    1976 г.- у Бабруйскім раёне сетка медыцынскіх устаноў прадстаўлена:
• Цэнтральная раённая паліклініка на 450 наведванняў у змену
• Раённая санэпідэмстанцыя – 2-й катэгорыі
• Пяць участковых бальніц на 270 коек
• Пяць здраўпунктаў (на прамысловых прадпрыемствах і навучальных установах)
• 25 ФАП у сельскай мясцовасці
• Адна цэнтральная і 6 сельскіх аптэк


    У раёне працуе 57 дактароў і 220 сярэднемедыцынскага персаналу.
 

   1982 г. - медыцынскае абслугоўванне і лячэнне ў раёне ажыццяўляюць 5 участковых бальніц, раённая паліклініка, 25 фельчарска-акушэрскіх пунктаў і 5 здраўпунктаў, у якіх працуюць 60 урачоў і больш за 242 працаўнікоў медперсаналу.

    1990 г. - у раёне дзейнічаюць 36 медыцынскіх устаноў рознай катэгорыі. Медыцынскую дапамогу жыхары раёна атрымліваюць па 15 урачэбных спецыяльнасцях.
 

   1992 г. - тэрытарыяльна-медыцынскае аб’яднанне раёна мае ў сваім складзе Цэнтральную раённую паліклініку, Глушанскую бальніцу на 100 коек з амбулаторыяй, 4 сельскіх участковых бальніцы на 185 коек з амбулаторыямі, 3 сельскіх урачэбных амбулаторыі, 22 фельчарска-акушэрскіх здраўпунктаў. У іх працуюць 60 урачоў і 200 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.
 

   1994 - 2004 гг. - медыцынская дапамога насельніцтву раёна аказваецца Цэнтральнай раённай паліклінікай на 250 наведванняў за змену, 4 участковымі бальніцамі на 135 коек : Глушанскай, Кавалёўскай, Міхалёўскай, Цялушскай, 5 сельскімі ўрачэбнымі амбулаторыямі і 21 фельчарска-акушэрскім пунктам. За гэты час адбылося поўнае тэхнічнае пераабсталяванненне медыцынскіх устаноў раёна. Установа «Бабруйская цэнтральная раённая паліклініка» ў 2004 г. набыла новае медыцынскае абсталяванне, сярод якога : 2 стаматалагічныя ўстаноўкі, сухажаровачныя шафы, халадзільнікі, а таксама кампьютэры, і санітарны аўтамабіль.
 

   Жыхарам вескі сталі даступны ўльтрагукавая дыягносціка, гастрадуодэнаскапія, іншыя новыя метады дыягносцікі і лячэння. Значныя перамены адбыліся і ў кадравым складзе медыцынскіх работнікаў раёна.
 

   2005 г. – у раёне працуе 42 урачы, 182 сярэдніх медыцынскіх работнікаў. У 2005 г. адбылася структурная рэарганізацыя сістэмы аховы здароўя горада і раёна. Раённая паліклініка перададзена ў гарадскую камунальную маёмасць. Але сетка ўсіх лячэбна-прафілактычных устаноў раёна і парадак аказання медыцынскай дапамогі захаваны. У раёне дзейнічае УЗ “Бабруйская цэнтральная раённая паліклініка”, Глушанская бальніца на 40 коек. Міхалёўская сельская участковая бальніца на 35 коек, Кавалёўская сельская ўчастковая бальніца на 30 коек, Цялушская бальніца на 30 коек, 5 урачэбных амбулаторый і 21 ФАП.

* Бабруйскі раён : Даведачна-інфармацыйны матэрыял. – Бабруйск, 1992. – С.2.
* Бабруйскі раён : Даведачна-інфармацыйны матэрыял. – Бабруйск, 1982. – С.1
* Бычкоў, У. Здароўе народа – на першым плане // Трыб. працы. – 1982. – 10 жн.
* Верасоўскі, М. Ці патрэбен ўрач у Цялушы // Трыб. працы. – 1992. – 11 ліп.
* Глаз А.Ц. Бабруйшчына сучасная // Памяць. Бабруйскі раён. – Мн., 1998. – с.504.
* Гордимся своим Отечеством / Отдел идеологической работы райисполкома // Трыб. працы. – 2006. – 15 сак.
* Грыб, І. Пачуццё абавязку : ФАП у к-се “Гігант” // Магілёўск. Праўда. – 1987. – 19 жн.
* Карпенко, Е. Итоги подводили медики //Трыб. працы. – 2005. – 31 студз.
* Кнарус Л.В. З гісторыі Бабруйскага раёна : архіўная даведка // папка “Бабруйскі раён”
* Ненадавец, А. На крутым павароце гісторыі // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г.П. Пашкоў. – Мн.,1998. – С.81.
* Ненадавец, А.М. Пад мірным небам // Памяць. Бабруйскі раён. – Мн.,1998. – С.498.
* Отчёт по работе райисполкома по социально-экономическому развитию района в 2004 г. // Трыб. працы. – 2005. – 19 мар.
* Отчёт о работе районного исполнительного комитета за 2005 г // Трыб. працы. – 2006. – 22 сак
* Поляков, П.З. В целом и в частности // Сельск. газ. – 1966. – 5 янв.
* Программа “Здоровье” : как она выполняется // Трыб. працы. – 2000. - № 54
* Состояние здоровья населения Бобруйского района // Романов В.С. Охрана окружающей среды Могилёвской области. – Мн., 1998. – С.161
* Цифры.Факты.Комментарии. : статистика // Трыб. працы. – 2005. – 5 лют.
* УЗ “Центральная районная поликлиника» // Трыб. працы. – 2005. - № 46

Малышев Ф.Ф.